БЕЛ Ł РУС

У Казахстане разбіўся пасажырскі самалёт: усе загінулі

29.01.2013 / 12:02

29 студзеня пад Алма-Атой пацярпеў крушэнне пасажырскі самалёт. Пра гэта паведамляе Tengrinews. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта самалёт бізнес-класа Bombardier Canadair Regional Jet.

На борце знаходзіўся 21 чалавек: шасцёра членаў экіпажа і 15 пасажыраў. Паводле новай інфармацыі, усе яны загінулі.

Самалёт, як мяркуецца, выкарыстоўваўся авіякампаніяй «Скат» і выконваў рэйс з Какшэтаў у Алматы. Ён павінен быў прызямліцца каля 13:00 па мясцовым часе.

Самалёт упаў у раёне пасёлка Кызыл-Тую.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула