БЕЛ Ł РУС

Акцыя салідарнасці з праваабаронцамі, асуджанымі за фота ў майках з партрэтам Бяляцкага

29.01.2013 / 18:11

Праваабаронцы-«вясноўцы» правялі фотаакцыю ў падтрымку гродзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і сябра БХК Рамана Юргеля — напярэдадні разгляду ў Гродзенскім абласным судзе іх касацыйнай скаргі на абсурдную пастанову суда Ленінскага раёна Гродна.

Нагадаем, адміністратыўная справа супраць Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля была ўзбуджаная з нагоды размешчанага на інтэрнэт-сайтах фота, на якім яны дэманструюць салідарнасць з палітвязнем Алесем Бяляцкім.

Юрыдычная абсурднасць гэтай беспрэцэдэнтнай адміністратыўнай справы выклікала вялікі грамадскі рэзананс — як у Беларусі, так і па-за межамі краіны. Каб падтрымаць гарадзенцаў, іх «правапарушэнне» паўтарылі праваабаронцы з Гомеля, Наваполацка, Салігорска, а таксама ўкраінскія праваабаронцы — яны фатаграфаваліся з партрэтам Алеся Бяляцкага.

А напярэдадні касацыі праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч і Наста Лойка сфатаграфаваліся ўжо з партрэтамі сваіх гродзенскіх калегаў — каб выказаць ім сваю салідарнасць, а ўладам тым самым нагадаць, што, прыцягваючы да адказнасці за размяшчэнне фота ў інтэрнэце, яны дэманструюць пагарду да Канстытуцыі Беларусі і міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека, якія гарантуюць грамадзянам права на свабоду выказвання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула