БЕЛ Ł РУС

Квіткі на матч БАТЭ — «Фенербахчэ» амаль скончыліся

30.01.2013 / 10:23

Nashaniva.com

Чарга па квіткі ў Гродне ў першы дзень іх продажу

Зараз можна смела казаць, што на матчы 1/16 фіналу Лігі Еўропы БАТЭ — «Фенербахчэ» на ЦСК «Нёман» у Гродне 14 лютага будзе аншлаг,
паведамляе афіцыйны сайт беларускага клуба.

За чатыры дні працы кас білеты распрададзеныя практычна цалкам.

Такім чынам, білеты могуць скончыцца ў любы момант.

Пэўная колькасць квіткоў паступіць у касы ў выпадку, калі ад часткі квоты для сваіх партнёраў адмовіцца УЕФА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула