БЕЛ Ł РУС

Шклоўскi раён — рэкардыст ураджайнасьцi

25.07.2007 / 12:00

Мікола Бугай

А ў Шклоўскім раёне лідэр — Александрыя.

Гіганцкія інвэстыцыі даюць вынік: Шклоўскі раён выйшаў на першае месца па ўраджайнасьці збожжа сярод раёнаў Магілёўшчыны. Тутака сярэдняя ўраджайнасьць складае 42,5 цэнтнера з гектара. (У сярэднім у вобласьці — 32). А на малой радзіме прэзыдэнта, у ААТ «Александрыйскае» зьбiраюць больш за 55 цэнтнераў з гектара. Як на Гарадзеншчыне, лічы.

— У нашу глебу ўнесена ўсё, што трэба, — патлумачыў кiраўнiк гаспадаркi Вiктар Дзюрдзь у інтэрвію «Звяздзе». — I, дарэчы, цяпер мы ўбiраем не на самых лепшых месцах, а таму, мяркуем, агульная ўраджайнасць да канца жнiва будзе болей за 60 цэнтнераў з гектара.

Толькі што ўсе вёскі грашыма ня высьцеліш...

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула