БЕЛ Ł РУС

Польская — другая па папулярнасці мова ў Англіі

30.01.2013 / 20:46

Польская крама ў Стрытхэме (Лондан).

Польская зараз з’яўляецца асноўнай мовай у Англіі і Уэльсе пасля англійскай і валійскай. Такія звесткі перапісу 2011 г., апублікаваныя Упраўленнем нацыянальнай статыстыкі.

Усяго мовамі ў Англіі і Уэльсе паслугоўваюцца 56,1 млн жыхароў, і з іх 546 тыс. гавораць па-польску. На валійскай (мова Уэльса) гамоняць 562 тыс. чалавек.

Наступнымі найбуйнейшымі асноўнымі мовамі з’яўляюцца паўднёва-азіяцкія мовы панджабі, урду, бенгалі і гуджараці, і толькі затым арабская, іспанская, французская, кітайская і партугальская.

Што да кітайцаў, то яны размаўляюць на 67 сваіх дыялектах, таму няма маналіту.

З 56 млн жыхароў Англіі 138 тыс. не гавораць па-англійску зусім. Беларуская мова ў апытаннях не ўлічвалася, а ўваходзіла ў катэгорыю «іншыя мовы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула