БЕЛ Ł РУС

69 беларусаў папрасілі прытулак у Польшчы ў 2012 г., дэпартавалі 32-х

31.01.2013 / 11:05

Агулам статус уцекача ў Польшчы летась захацелі атрымаць 10753 замежнікі. Чытаць далей: http://euroradio.fm/report/69-belarusau-paprasili-prytulak-u-polshchy

Такія дадзеныя прыводзіць польская Адміністрацыя па справам замежнікаў (UDSC).

За парушэнне правілаў знаходжання ў Польшчы супрацоўнікі памежнай службы і паліцыі папрасілі пакінуць краіну 375 беларусаў.
Па гэтым паказніку грамадзяне Беларусі знаходзяцца ў тройцы лідараў. Больш такіх рашэнняў было прынята толькі ў адносінах да украінцаў і расіянаў.

У прымусовым парадку з Польшчы было дэпартавана 32 беларусы. Акрамя таго, за 2012 год польскія памежнікі не ўпусцілі ў краіну 3530 нашых землякоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула