БЕЛ Ł РУС

Падлетак прачнуўся ад гуку пажарнага апавяшчальніка і выратаваў ад агню п'янога бацьку

31.01.2013 / 11:42

Выпадак здарыўся 30 студзеня ў в. Чадзель Пружанскага раёна.

13-гадовы хлопчык (сын гаспадара) спаў дома і пачуў гук спрацавала аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Дом быў задымлены, а ў пакоі, дзе спаў бацька, пачаўся пажар. Хлопчык разбудзіў бацьку, вывеў яго ў свой пакой (дзе было менш дыму) і шчыльна зачыніў дзверы. Затым па мабільным тэлефоне выклікаў службу «101».

Таксама пачуў гукі апавяшчальніка жыхар вёскі Аляксандр Курыловіч, які знаходзіўся непадалёк ад дома.
Мужчына разбіў шкло ў пакоі, дзе знаходзіліся хлопчык з бацькам, і праз аконны праём выцягнуў абодвух на свежае паветра.
Прадухіліць трагедыю дапамаглі таксама пісьменныя дзеянні дыспетчара Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Максіма Ладычука,
які даваў хлопчыку практычныя рэкамендацыі па дзеяннях у сітуацыі і заставаўся на сувязі з ім да таго часу, пакуль дзіця не апынулася ў бяспецы.

Пажар быщ ліквідаваны падраздзяленнямі МНС за 24 хвіліны. У выніку пажару агнём пашкоджаны дах, унутранае начынне і маёмасць у доме. Меркаваная прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення з боку гаспадара дома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула