БЕЛ Ł РУС

Моцны дождж заліў дом, дзе жыве Ўладзімер Арлоў

25.07.2007 / 12:38

Наша Ніва

Уначы Менск заліло вадой. Вынікі ліўня ў сталіцы.

Моцны лівень, які прайшоў мінулай ноччу ў Менску, выклікаў падтапленьні і адключэньне электрычнасьці. Абыйшлося без ахвяраў.

Пра гэта паведаміў БЕЛТА прэс‑сакратар гарадзкога ўпраўленьня МНС Глеб Сьвірыд.

Паводле ягоных зьвестак, падтапленьні былі адзначаныя ў 33 месцах. На пэрыяд ад 2 да 2,5 гадзіны быў прыпынены рух на 8 трамвайных, 35 тралейбусных і 27 аўтобусных маршрутах.

На 4 гадзіны былі абясточаны дамы па вуліцах Аэрадромнай, Артылерыстаў, Валадзько. На некалькі гадзін засталіся без электрычнасьці дамы па вул. Л. Украінкі, Арлоўскай, праспэкту Пераможцаў.

З кавярні, што месьціцца ў доме, дзе жыве Ўладзімер Арлоў, брыгады МНС адпампоўвалі ваду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула