БЕЛ Ł РУС

На 20% даражэюць курыныя яйкі

1.02.2013 / 09:51

Арганізацыям-вытворцам у Беларусі далі магчымасць у лютым 2013 павысіць да 20% адпускныя цэны на яйка курынае белае і яйка курынае каляровае.
Пры гэтым не павінны быць перавышаныя гранічныя максімальныя адпускныя цэны — адпаведна 9 240 рублёў і 10 164 рублі за адзін дзясятак.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі № 8 ад 28 студзеня 2013 года.

Мінэканомікі прыняло дакумент, беручы пад увагу павелічэнне выдаткаў на вытворчасць яек, звязанае з падаражэннем кошту сельскагаспадарчай сыравіны, для недапушчэння стратнасці вытворчасці названай прадукцыі, а таксама ў сувязі з дасягненнем большасцю птушкафабрык гранічных максімальных адпускных цэнаў на яйка курынае, з улікам прапаноў Мінсельгасхарча.

Гранічныя адпускныя цэны на яйка курынае, устаноўленыя Мінэканомікі ў снежні 2011 года, да гэтага часу не змяняліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула