БЕЛ Ł РУС

Павел Якубовіч адмовіўся ўзначаліць пашыраную да 100 старонак «Советскую Белоруссию»?

1.02.2013 / 11:42

Журналісты афіцыйных выданняў у беларускім Доме прэсы заклапочаныя сваім далейшым лёсам.

Дагэтуль невядома, як будзе рэальна выглядаць грамадска-палітычны холдынг, што ствараецца на базе газеты «Советская Белоруссия». Пра гэта, зазначаюць журналісты, не ведаюць не толькі іх галоўныя рэдактары, але і кіраўніцтва Міністэрства інфармацыі. Усе чакаюць адмашкі з прэзідэнцкай адміністрацыі.

Называюць два варыянты аб’яднання афіцыйных грамадска-палітычных газет.
Першы выглядае так: усё аддаецца «Советской Белоруссии», і яна будзе, як жартуюць, адной газетай пры адным прэзыдэнце. Згодна з другім варыянтам, захаваецца як самастойнае выданне газета «Рэспубліка», якая стане ўрадавым штотыднёвікам. Таксама як самастойнае выданне будзе і газета «Знамя юности».
Але ў кожным выпадку цэнтрам газетнага жыцця стане «Советская Белоруссия». Яе хочуць зрабіць беларускім аналагам «New York Times». То бок, гэта будзе штодзённае выданьне прыкладна на сто старонак з асобнымі сшыткамі па палітыцы, эканоміцы, фінансах, культуры…
Усе чакалі, што ачоліць гэтае выданне цяперашні галоўны рэдактар «СБ» Павал Якубовіч. Але ён, нібыта, спаслаўшыся на ўзрост і стан здароўя, адмовіўся ад гэтай цяжкой пасады.

І цяпер сярод найбольш верагодных рэдактараў называюць міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага і начальніка галоўнага ідэалягічнага ўпраўлення прэзідэнцкай Адміністрацыі Усевалада Янчэўскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула