БЕЛ Ł РУС

Студэнты ў Гомелі забілі першакурсніка, каб скрасці яго камп'ютар

2.02.2013 / 10:07

У Гомелі завершана расследаванне крымінальнай справы па забойстве 19-гадовага студэнта, якое было здзейснена ў ліпені мінулага года.

Зараз справа накіравана ў суд, паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.

Трагедыя адбылася ў ноч з 19 на 20 ліпеня мінулага года. Напярэдадні 19-гадовы студэнт аднаго з гарадскіх ВНУ пазнаёміўся са равеснікам і запрасіў яго да сябе дадому.
Менавіта тады госць і ўбачыў у доме гаспадара камп’ютарную тэхніку. У наступны раз новы знаёмы прыйшоў да першакурсніка ўжо са сваім сябрам.
Па матэрыялах расследавання, выпадковыя знаёмыя 19 і 17 гадоў забілі студэнта, пасля чаго паспрабавалі зымітаваць суіцыд.
Сыходзячы, злачынцы адкрылі канфорку газавай пліты, разлічваючы, што ў выніку адбудзецца выбух і пажар, якія знішчаць сляды злачынства.
З кватэры яны забралі камп’ютарную тэхніку і грошы. Неўзабаве маладыя людзі, падазраваныя ў забойстве, былі затрыманыя.

У бліжэйшы час будзе прызначаная дата пачатку судовага пасяджэння па рэзананснай крымінальнай справе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула