БЕЛ Ł РУС

У Брэсце тралейбус ледзь не вырваў з зямлі слуп - фоты

4.02.2013 / 7:52

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося днём 3 лютага на вуліцы Маскоўскай.

Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", з тралейбуснай лініі зляцела токаводная мачта і заблыталася ў апорным тросе. У выніку аварыі асвятляльная апора сагнулася над праезнай часткай.

Паводле інфармацыі відавочцаў, ніхто не пацярпеў. Рух тралейбусаў на гэтым участку цалкам спынены. Правады часткова парваліся аж да скрыжавання з вуліцай Савецкай Канстытуцыі.

Цэлую ноч вяліся рамонтныя работы. Прычыны, чаму апоры аказалася такая хісткая, пакуль не паведамляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула