БЕЛ Ł РУС

Старэнькі Фідэль Кастра з'явіўся перад кубінцамі ўпершыню за доўгі час + фота

4.02.2013 / 09:49

Фідэль Кастра ўзяў удзел у галасаванні на выбарах у парламент Кубы, упершыню за некалькі месяцаў з’явіўшыся на публіцы.

Дзяржаўнае тэлебачанне Кубы паказала, як 86-гадовы лідар, які колькі гадоў таму адышоў ад спраў, наведаў выбарчы ўчастак, дзе, як адзначалася, ён правёў амаль гадзіну, гутарачы з іншымі выбаршчыкамі, а таксама з журналістамі.

Фідэль трымаўся слаба і размаўляў слабым, ледзь чутным голасам.

Паводле яе слоў, натоўп абкружыў машыну Кастра і вітаў яе ад’езд радаснымі воклічамі.

***

Выбары ў кубінскую Нацыянальную асамблею — шмат у чым фармальнасць: апазіцыйныя партыі да выбараў не дапускаюцца, а ўсе кандыдаты адбіраюцца кіруючай Камуністычнай партыяй. У парламенце больш за 600 дэпутатаў, якія афіцыйна зацвярджаюць кандыдатаў на вышэйшыя дзяржаўныя пасады.

Фідэль Кастра перадаў кіраўніцтва краінай свайму малодшаму брату Раулю, але і таму ўжо 81 год, і кубінцы гадаюць, хто можа прыйсці яму на змену. Прызначэнні на пасады віцэ-прэзідэнтаў і міністраў могуць паказаць, каго як мяркуецца, рыхтуюць на вышэйшую пасаду ў краіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула