БЕЛ Ł РУС

Ярмошына: Сельсаветы, магчыма, скасуюць

4.02.2013 / 11:08

Сельсаветаў, магчыма, не стане. Пра гэта заявіла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі ў інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь-1» увечары 3 лютага.

Паводле яе словаў, магчымасць ліквідацыі сельскіх і пасялковых саветаў абмяркоўвалася на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, прысвечанай змяненню выбарчага заканадаўства.

Лідзія Ярмошына лічыць магчымым скасаванне сельскіх саветаў, таму

«што там вельмі цяжка знайсці будучых кандыдатаў у дэпутаты і забяспечыць потым работу гэтых прадстаўнічых органаў, якія валодаюць даволі невялікімі паўнамоцтвамі».

Апошнія выбары ў мясцовыя саветы у Беларусі праводзіліся ў 2010 годзе. Тады абіраліся дэпутаты ў 1288 сельскіх (15342 дэпутаты) і 56 пасялковых (754) саветах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула