БЕЛ Ł РУС

З Мінска да Вільні — за 2,5 гадзіны

4.02.2013 / 11:25

Праект арганізацыі хуткасных пасажырскіх зносін паміж Мінскам і Вільняй абмеркавалі прадстаўнікі чыгунак дзвюх краін.

Плануецца, што з уводам новага графіка руху цягнікоў на 2013/2014 год час у дарозе паміж беларускай і літоўскай сталіцамі скароціцца да 2 гадзін 30 хвілін. Цяпер на цягніках № 15/16 і № 37/38 з Мінска да Вільні і назад можна даехаць за 3 гадзіны.

Скарачэнне часу ў дарозе паміж Мінскам і Вільняй да 2 гадзін 30 хвілін — гэта другі этап праекта «Арганізацыя хуткасных чыгуначных пасажырскіх зносін паміж Мінскам і Вільняй». Нагадаем, першы этап гэтага праекта быў рэалізаваны ў 2011 годзе. Час у дарозе паміж дзвюма сталіцамі быў скарочаны з 4 да 3 гадзін, і гэта стала адной з прычын павелічэння папулярнасці гэтага чыгуначнага маршруту ў пасажыраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула