БЕЛ Ł РУС

Новы офіс «Вясны» запрацуе ў лютым

4.02.2013 / 12:03

Сябра рады Праваабарончага цэнтра «Вясна» Таццяна Равяка кажа, што новае памяшканне будзе цалкам прыдатным для выканання ўсіх функцыяў публічнага офіса.

Таццяна Равяка

Там будуць заўсёды гатовыя аказаць юрыдычную падтрымку тым, каму яна неабходная:

«Нашыя пошукі завяршыліся. Спадзяемся, што ужо ў гэтым месяцы адбудзецца прэзентацыя новага офіса ПЦ „Вясна“, гэта будзе вялікая імпрэза, куды мы запросім і журналістаў. Увогуле, як заўсёды, офіс „Вясны“ будзе месцам правядзення шматлікіх прэс-канферэнцыяў і сустрэчаў, як гэта было і раней. Пакуль жа вядзецца падрыхтоўка, нам трэба яшчэ набыць мэблю, бо старая была канфіскаваная. Пакуль арэндадаўца нам гарантуе, што зможам здымаць памяшканне пад офіс столькі, колькі нам будзе патрэбна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула