БЕЛ Ł РУС

У аўторак прагназуецца мокры снег

4.02.2013 / 14:28

На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі, пераважна ў выглядзе мокрага снегу. У асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, уначы па ўсходзе — слабая завіруха.

На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні 5–10 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад нуля градусаў у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі да мінус 9 градусаў — на ўсходзе. Днём чакаецца ад 1 градуса марозу да 4 градусаў цяпла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула