БЕЛ Ł РУС

Таксіст у Лідзе ўкраў сумку кліента з 10 тыс. далярамі і 6 тыс. еўра

4.02.2013 / 14:38

Выпадак адбыўся ў Лідзе (Гродзенская вобл.), дзе на лаве падсудных апынуўся 45-гадовы індывідуальны прадпрымальнік. Таксіст пакінуў сабе сумку з грашыма і дакументамі, якую ў яго аўтамабілі забыўся пасля паездкі кліент.

Апамятаўшыся раніцай, ён тут жа звярнуўся ў міліцыю, бо згубіў 10 тыс. даляраў ЗША і 6 300 еўра. Прычым пацярпелы не мог патлумачыць, дзе канкрэтна пакінуў свае зберажэнні, а распавёў пра выпадак у агульных рысах.

Міліцыя высветліла, што пацярпелы выпіваў напярэдадні і па вядомых толькі яму прычынах вырашыў узяць з сабой зберажэнні, калі ехаў у госці да сяброў на таксі.
У машыне мужчыну злёгку размарыла, з прычыны чаго ён забыўся пра сумку з грашыма. Пазней у салоне аўтамабіля яе знайшоў кіроўца і пра знаходку нікому не паведаміў, а грошы пакінуў сабе. Сумку ж выкінуў.

Заведзена крымінальная справа паводле арт. 205 («крадзёж»).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула