БЕЛ Ł РУС

Opel у Мінску збіў 10-гадовага хлопчыка, што выходзіў з трамвая

4.02.2013 / 21:14

Наезд на 10-гадовае дзіця адбыўся на трамвайным прыпынку на сталічным праспекце Машэрава каля дома № 7. Хлопчык выходзіў з трамвая, калі яго збіў Opel Zafira, які рухаўся па 3-м шэрагу.

Відавочцы наезду выклікалі «хуткую», ДАІ і МНС.

— Да месца наезду быў накіраваны аўтамабіль медслужбы сталічнага ўпраўлення МНС. ДАІ была ўжо на месцы, брыгада гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі пад’ехала адначасова з МНС, — паведаміў памочнік начальніка сталічнага УМНС Віталь Дэмбоўскі.

Дактары — сумесна медслужбы МНС і брыгады «хуткай» — агледзелі пацярпелага хлопчыка і аказалі яму першую медыцынскую дапамогу.

Па папярэдніх дадзеных, у дзіцяці ЧМТ, траўма звязкаў каленнага сустава, падазрэнне на пералом.

Для ўдакладнення дыягназу пацярпелы хлопчык дастаўлены ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула