БЕЛ Ł РУС

У Барысаве асвяцілі кітайскія аўто

5.02.2013 / 11:45

Напярэдадні афіцыйнага адкрыцця беларуска-кітайскага завода па зборцы легкавых аўтамабіляў у Барысаве «БЕЛДЖЫ» кіраўніцтва прадпрыемства прыняло рашэнне асвяціць зборачны канвеер.

Настаяцель храма святога Арханёла Міхаіла ў вёсцы Зембін іерэй Андрэй Капульцэвіч ажыццявіў чын асвячэння прадпрыемства ў прысутнасці работнікаў «БЕЛДЖЫ». Айцец Андрэй пажадаў інжынерам, рабочым і кіраўніцтву прадпрыемства, каб блаславенне дапамагло кожнаму на яго працоўным месцы і ўсяму заводу ў цэлым, а сяброўства і ўзаемаразуменне заўсёды панавалі ў калектыве.

Дырэктар «БЕЛДЖЫ» Дзмітрый Батракоў ужо некалькіх гадоў актыўна дапамагае ў рэстаўрацыі Свята-Міхайлаўскай царквы, за што раней быў узнагароджаны граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула