БЕЛ Ł РУС

У Мазыры навучэнца пакусалі аўчаркі

5.02.2013 / 11:55

У Мазыры навучэнца каледжа пакусалі дзве нямецкія аўчаркі, якія ахоўвалі мясцовы рынак «Прывоз».

Паводле папярэдняй інфармацыі, позна ўвечары малады чалавек (1997 года нараджэння) праходзіў міма рынка. У гэты момант на яго і напалі сабакі, якія выбеглі за тэрыторыю рынка.

Хлопца даставілі ў мясцовую бальніцу з шматлікімі ранамі ад укусаў патылічнай вобласці, перадплеччаў, грудной клеткі, галёнак.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула