БЕЛ Ł РУС

Сябра КХП‑БНФ просіць прытулку ў Літве

26.07.2007 / 12:19

Nashaniva.com

Віленскі акруговы суд адклаў на нявызначаны тэрмін справу грамадзяніна Беларусі, сябра Кансэрватыўна‑Хрысьціянскай партыі БНФ Алеся Янкоўскага. Апошні вымушана пражывае ў Бэльгіі, але ў Вільні мае працу ў адной зь мясцовых фірмаў.

Віленскі акруговы суд адклаў на нявызначаны тэрмін справу грамадзяніна Беларусі, сябра Кансэрватыўна‑Хрысьціянскай партыі БНФ Алеся Янкоўскага. Апошні вымушана пражывае ў Бэльгіі, але ў Вільні мае працу ў адной зь мясцовых фірмаў. МЗС Беларусі патрабуе выдачы Янкоўскага.

Тры месяцы таму памежныя службы Летувы затрымалі Алеся Янкоўскага, звыш месяца ён правёў пад арыштам.


Зьмясьціце свой камэнтар
да гэтага артыкулу.
Хай людзі вас пачуюць!

Сам Янкоўскі перакананы, што затрыманьне адбылося ў выніку сфабракаванасьці справы зь беларускага боку, які й перадаў справу ўладам Летувы. На падставе летувіскага заканадаўства, Алесь Янкоўскі зьвярнуўся ў адпаведныя ўстановы з прашэньнем аб атрыманьні статусу палітычнага ўцекача. Такое ж самае прашэньне Янкоўскі падаў і ў Бэльгіі. Міграцыйныя структуры Летувы раяць яму працягваць справу па месцы першапачатковага звароту — у Бэльгіі. Тым ня менш Янкоўскі ўдзячны летувісам, што яны не прынялі адназначнага рашэньня аб экстрадыцыі яго ў Беларусь.

Справа Алеся Янкоўскага разглядаецца як у Бэльгіі, так і ў Летуве. Якое рашэньне будзе прынятае пакуль невядома. Хутчэй за ўсё экстрадыцыя па сфальсыфікаванай крымінальнай справе грамадзяніну Беларусі не пагражае.

Андрусь Старавойтаў, Польскае радыё для замежжа

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула