БЕЛ Ł РУС

У Мінску таксама пройдзе карнавал

5.02.2013 / 15:41

Моладзевы цэнтр св. Яна Боска пры мінскай парафіі ў р-не Серабранка запрашае на карнавал у стылі «Беларускі вестэрн». Карнавалам або запустамі ў католікаў называюцца апошнія дні ці тыдзень перад Вялікім постам.

Карнавал пройдзе ў суботу 9 лютага і распачнецца святой Імшой, а 19-й гадзіне. Дрэс-код: адзенне на старабеларускі лад (можа быць дастаткова нейкага элементу накшталт стужкі ў валасы альбо саламянага капелюша); мова: «мужыцкая».

Арганізатары просяць таксама прыносіць пачастункі на салодкі стол. Падрабязнасці правядзення карнавалу можна знайсці ў суполцы «Укантакце».

Адрас парафіі: г. Мінск, вул. Пляханава, 28/1 (тры прыпынкі ад станцыі метро «Партызанская» да прыпынку «Гараўца» на любым транспарце ў накірунку мікрараёна «Серабранка»).

***

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула