БЕЛ Ł РУС

Вечарына Валянціна ў Доме Коласа

6.02.2013 / 18:57

Nashaniva.com

12 лютага, напярэдадні Дня ўсіх закаханых, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у музычна-забаўляльнай імпрэзе «Вечарына Валянціна».

Вось і надыходзіць сярэдзіна зімы, а разам з ёй набліжаецца дата 14 лютага. У гэты дзень закаханыя ўсяго свету дораць адно аднаму невялікія падарункі, якія сімвалізуюць каханне і далікатныя пачуцці. Але, пагадзіцеся, бывае так цяжка здзівіць і парадаваць адначасова. Дом-музей Якуба Коласа шчыра запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да святкавання Дня ўсіх закаханых.

Вашай увазе прапануецца:

іранічна-рамантычнае «валянцінаўскае» выступленне студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў з культурнай праграмай да Дня ўсіх закаханых «Зорка кахання»;

— музыка «з глыбіні душы» ад фолк-рок гурта «Alta mente» і Кацярыны Ваданосавай;

— святочная варажба на лёс і каханне;

— магічны рытуал запісу свайго запаветнага жадання за сталом Якуба Коласа чарніламі і пяром паэта;

— бясплатная фотасесія для ўсіх ахвотных з удзелам прафесійнага фатографа ў інтэр’ерах мемарыяльнай часткі музея;

— эксклюзіўныя вырабы-падарункі ад майстроў hand-made;

— «Напой любові» і печыва для ўсіх.

Пачатак, а 18-й.

Цана білета — 10 000 бел. руб.

Адрас: вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. для даведак: (017) 284-17-02.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула