БЕЛ Ł РУС

Вітаем, БТ! Беларусь — Венгрыя — 1:1

6.02.2013 / 20:56

Зміцер Панкавец

Сёння ў турэцкім Белеку прайшла таварыская гульня паміж футбольнымі нацыянальнымі зборнымі Беларусі і Венгрыі. На вялікі жаль,

сустрэчу маглі пабачыць толькі прысутныя на трыбунах. трансляцыі ні на Беларусь, ні на Венгрыю не было.

Які год запар нашы суайчыннікі праводзяць першую гульню сезона на турэцкіх берагах і ніколі не было трансляцыі. Выглядае, што нацыянальная зборная -- гэткая рэч у сабе, патрэбная толькі самім трэнерам, гульцам і федэрацыі. Заўзятары ў гэтым пераліку зусім не абавязковыя.

Беларусы і венгры сустракаліся толькі аднойчы. І таксама ў таварыскай сустрэчы. Больш за десяць гадоў таму (красавік 2002) нашы ў Дэбрэцэне феерычна адужалі суперніка — 5:2.
Тады ў зборнай саліравалі Аляксандр Глеб і Віталь Кутузаў.

Што да самой гульні, то ў першым тайме гол забіў венгр Імрэ Сабіч. Ён павінен добра памятаць барысаўскі БАТЭ, бо прыязджаў у Беларусь разам са сваім аўстрыйскім «Штурмам». Барысаўцы тады прайшлі суперніка, у вялікай ступені дзякучы бліскучаму голу Аляксандра Валадзько.

Сёння ўраджэнец вёскі Моталь зноў сапсаваў настрой Сабічу. Менавіта гол Валадзько прынёс нічыю нашай камандзе — 1:1. На большае каманд не хапіла.
Сёння з’явілася інфармацыя аб магчымым спарынгу беларусаў у сакавіку з Перу. Калі яго ўсё ж не будзе, то наступныя матчы ў чэрвені з Эстоніяй (таварыскі) і двойчы з Фінляндыяй (афіцыйныя).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула