БЕЛ Ł РУС

Ствараецца аргкамітэт па адзначэнні 95-й гадавіны абвяшчэння БНР

7.02.2013 / 09:44

Nashaniva.com

Першае паседжаньне аргкамітэта па адзначэнні 95-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі адбудзецца ў панядзелак 11 лютага а 17-й гадзіне на сядзібе Партыі БНФ на адрасе: вуліца Чарнышэўскага, 3-39.

Партыя БНФ і Рух «За свабоду» выступаюць ініцыятарамі правядзення акцыі 25 Сакавіка і запрашаюць далучыцца да аргкамітэта ўсіх зацікаўленых палітычных суб'ектаў, грамадскія арганізацыі і грамадскіх лідараў, якія падзяляюць нацыянальна-дэмакратычныя каштоўнасці і імкнуцца годна адзначыць Дзень Волі, піша ў сваім паведамленні

прэсавая служба Партыі БНФ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула