«Снежная бітва ўніверсітэтаў» пройдзе ў суботу ў лесапарку Ласосна
У суботу, 9 лютага, у лесапарку Ласосна пройдзе моладзевае культурна-спартыўнае свята.
З 12.00 да 15.00 будуць працаваць пяць пляцовак. Чатыры ўніверсітэты пазмагаюцца за перамогу ў снежнай бітве, па правілах якой трэба захапіць чужыя снежныя крэпасці і не саступіць сваёй. Дарэчы, стаць на бок студэнцкай каманды можа любы ахвотны, які зарэгістраваўся ў групе «Снежная бітва ўніверсітэтаў» на сайце «Вконтакте». Удзельнікаў свята чакаюць эстафеты, катанне на санках.
Для самых маленькіх будзе працаваць гульнявая пляцоўка. Аматары экстрыму змогуць атрымаць асалоду ад паказальных выступленняў на квадрацыклах, уседарожніках, грузавых машынах аўтаклуба «Поўны прывад».
Самых спартыўных і спрытных чакаюць прызы.