БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прызначыў новага начальніка ГРУ

8.02.2013 / 11:17

Аляксандр Лукашэнка прызначыў палкоўніка Паўла Ціханава начальнікам галоўнага разведвальнага ўпраўлення — намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі.

Апошняя пасада Ціханава — намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый (ССА) па ідэалагічнай працы. Да гэтага ён быў начальнікам аператыўнага кіравання камандавання ССА, яшчэ раней — камандзірам 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння (Мар’іна Горка).

Папярэднік Ціханава на пасадзе начальніка ГРУ Генштаба генерал-маёр Віктар Крашэўскі быў вызвалены ад гэтай пасады і залічаны ў распараджэнне міністра абароны ўказам прэзідэнта 1 лютага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула