БЕЛ Ł РУС

На базе аб’яднанай «Советской Белоруссии» створаць яшчэ і радыё

8.02.2013 / 13:06

На базе грамадска-палітычнага выдавецкага дома, які ствараецца ў Беларусі на аснове чатырох рэспубліканскіх газет, з цягам часу могуць быць створаны радыё, інфармацыйнае агенцтва, анлайн-тэлебачанне.
Аб гэтым сёння заявіў міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі на калегіі ведамства па выніках 2012 года.

«Стварэнне на базе рэспубліканскіх газет грамадска-палітычнага выдавецкага дома думаецца вялікім маштабным праектам. Ён павінен стаць сур’ёзным медыяхолдынгам», — сказаў міністр.

Алег Праляскоўскі не выключае, што з часам на базе гэтага выдавецкага дома можа з’явіцца і радыё, і інфармацыйнае агенцтва, і анлайн-тэлебачанне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула