БЕЛ Ł РУС

На знакамітай карціне Дэлакруа напэцкалі маркерам

8.02.2013 / 15:45

Адна з самых знакамітых карцін Францыі — «Свабода на барыкадах» Эжэна Дэлакруа — падверглася вандалізму ў адным з будынкаў Луўра ў горадзе Ланс на поўначы краіны.

Паліцыя затрымала жанчыну, якую падазраюць у тым, што яна нанесла на палатно надпіс пры дапамозе чорнага маркера. Пракурор хадайнічае аб накіраванні жанчыны на псіхіятрычную экспертызу.

Карціна, на якой на чале паўстання адлюстраваная жанчына з аголенымі грудзьмі, прысвечана падзеям Ліпеньскай рэвалюцыі 1830 года.

Па словах экспертаў, шкоду, нанесеную карціне, будзе лёгка выправіць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула