БЕЛ Ł РУС

Былога палкоўніка ГРУ Квачкова асудзілі на 13 гадоў за падрыхтоўку паўстання

8.02.2013 / 15:49

Такое рашэнне ў пятніцу вынес Маскоўскі гарадскі суд. Увесь тэрмін зняволення Уладзімір Квачкоў правядзе ў калоніі строгага рэжыму.

Былога палкоўніка Галоўнага разведвальнага ўпраўлення прызналі вінаватым у схіленні і вярбоўцы людзей да ўзброенага бунту і ў падрыхтоўцы ўзброенага выступлення.

Квачкоў сваёй віны не прызнаў. Адстаўны палкоўнік заявіў, што рыхтаваўся не да мяцяжу, а «да партызанскай вайны на выпадак магчымага ўварвання непрыяцеля». Бо ён меў сумневы ў баявых якасцях расійскай арміі.

Квачкоў у свой час наведваў таксама Беларусь і прызнаваўся ў захапленні палітычным курсам і ладам РБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула