БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрылі помнік перформеру Іллю Сіну. Жывому

9.02.2013 / 16:14

Арганізатары перфоманса вырашылі, што ўстанаўліваць помнікі можна і жывым людзям.

8 лютага ў Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура адбылося адкрыццё помніка беларускаму літаратару і перформеру Іллю Сіну з нагоды 20-годдзя яго творчай дзейнасці і выхаду электроннай кнігі «Сапсаваныя лялькі».

Арганізатары праекта вырашылі, што ўстанаўліваць помнікі можна і жывым людзям. Аўтарам скульптуры стаў вядомы мастак Павел Вайніцкі.

Да таго ж помнік мае гукавое суправаджэнне — шматканальную аўдыяінсталяцыю Яўгена Рагозіна.

У імпрэзе ўзяў ўдзел і сам «увекавечаны»,
якому была наканаваная роля не столькі героя дня, колькі аб’екта для мастацкіх эксперыментаў з экзістэнцыйным падтэкстам. Так,
падчас перформансу Сін выйшаў са свайго помніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула