БЕЛ Ł РУС

Турнір у Катары: Азаранка пачынае з другога раўнда

11.02.2013 / 11:55

Год таму ў Катары Вікторыя перамагла.

Сёння ў сталіцы Катара горадзе Доха стартуе буйны тэнісны турнір з прызавым фондам $2,369 млн.

Дзеючая пераможца гэтых спаборніцтваў першая ракетка планеты беларуска Вікторыя Азаранка пачне абарону свайго тытула з другога кола.

Яе саперніцай будзе пераможца матча паміж балгарскай тэнісісткай Цвятанай Піронкавай (43-і нумар сусветнага рэйтынга) і прадстаўніцай Швейцарыі Рамінай Апрандзі (62).

Яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова (66) у першым раўндзе сустрэнецца з румынскай тэнісісткай Сімонай Халеп (49).

Акрамя таго, Гаварцова выступіць і ў парным разрадзе, дзе яе партнёрам будзе славенка Андрэа Клепач. У першым раўндзе беларуска-славенскі дуэт сустрэнецца з чэшскім тандэмам Андрэа Хлавачкава/Люсі Сафарава (7-ы нумар пасеву).

Турнір завершыцца 17 лютага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула