БЕЛ Ł РУС

Паўночная Карэя правяла ядзернае выпрабаванне, яно выклікала землятрус

12.02.2013 / 08:36

МБ

Гіпацэнтр землятрусу знаходзіўся ўсяго за кіламетр пад зямлёй, паблізу паўночнакарэйскага атамнага палігона.

КНДР паінфармавала ЗША і Кітай аб правядзенні ядзернага выпрабаванні яшчэ напярэдадні днём, паведамляе Reuters са спасылкай на паўднёвакарэйскія СМІ. Папярэднія атамныя выпрабаванні праводзіліся ў 2006 і 2009 гадах. Паўночная Карэя — адна з найбяднейшых краінаў свету. Гэта таталітарная дзяржава, улада ў якой належыць сям'і Кімаў.

Паводле звестак паўднёвакарэйскага ўрада, Пхеньян накіраваў у панядзелак адпаведнае апавяшчэнне пра будучае выпрабаванне Вашынгтону і Пекіну. У сувязі з тым, што здарылася, Паўднёвая Карэя склікае экстранае паседжанне ААН.

Раней на тэрыторыі КНДР былі зафіксаваныя падземныя штуршкі магнітудай 5,1. У канцы студзеня Кім Чэн Ын выдаў сакрэтны загад аб завяршэнні падрыхтоўкі да ядзернага выпрабавання і запуску цэлага шэрагу ракет, якія «будуць мець сваёй цэллю ЗША», а таксама ўвёў у краіне ваеннае становішча.

У снежні мінулага года Паўночная Карэя паспяхова запусціла ракету «Ынха-3», якая вывела на арбіту спадарожнік, які, паводле звестак амерыканскіх спецыялістаў, не працуе. Сусветная супольнасць схільная разглядаць гэты праект як прыхаванае выпрабаванне Пхеньянам балістычнай ракеты вялікай дальнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула