БЕЛ Ł РУС

Уначы ў Мінску гарэў пад'ёмны кран

12.02.2013 / 09:17

На будаўнічай пляцоўцы шматкватэрнага жылога дома ў Мінску сёння ноччу загарэўся вежавы кран.
Аб гэтым паведаміў дзяжурны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Ён удакладніў, што паведамленне аб узгаранні на пульт МНС паступіла а другой гадзіне ночы. Гарэла кабіна вежавага крана грузападымальнасцю 8 т вышынёй 60 м, які належыць ТАА "Экспакран" на тэрыторыі новабудоўлі шматкватэрнага жылога дома па праспекце Дзяржынскага, 5.

У выніку пажару, які быў патушаны работнікамі МНС, агнём была пашкоджана кабіна крана. Пацярпелых у выніку здарэння няма. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула