БЕЛ Ł РУС

Знакаміты алімпіец Оскар Пісторыус застрэліў сяброўку, прыняўшы яе за рабаўніка

14.02.2013 / 10:32

Мадэль Рээва Стээнкамп і Оскар Пісторыус, beeld.com

Оскар Пісторыус стаў першым спартсменам з ампутаванымі канечнасцямі, хто прыняў удзел у Алімпіядзе, Reuters.

Раніцай 14 лютага паліцыя затрымала паралімпійскага чэмпіёна паўднёваафрыканца Оскара Пісторыуса, які застрэліў сваю сяброўку, вядомую мадэль Рээву Стээнкамп, прыняўшы яе за рабаўніка.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 14 лютага ў доме Пісторыуса ў Прэторыі. Прыняўшы сяброўку за рабаўніка, бягун адкрыў па ёй агонь. Як піша сайт Beeld.com, сяброўка Пісторыуса памерла на месцы.

Чакаецца, што Пісторыус 14 лютага паўстане перад судом, які павінен вызначыць меру стрымання.

У 2012 годзе Пісторыус стаў першым спартсменам з ампутаванымі канечнасцямі, хто прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях.

У 2011 годзе бягун выйграў сярэбраны медаль чэмпіянату свету. На Паралімпіядзе 2004 года ў Афінах паўднёваафрыканец выйграў золата і бронзу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула