Прэзідэнт Латвіі падпісаў закон аб пераходзе на еўра
Прэзідэнт Латвіі Андрыс Берзінш абвясціў Закон аб увядзенні еўра. Афіцыйнае паведамленне аб гэтым апублікавана ў газеце Latvijas Vēstnesis.
Абвяшчэнне прэзідэнтам — неабходны элемент працэдуры ўступлення закона ў сілу. Латвійскі прэзідэнт мае магчымасць не абвяшчаць закон, а вярнуць яго на паўторны разгляд у парламент.
Закон быў канчаткова прыняты Соймам 31 студзеня пасля шматгадзінных дэбатаў і закліку прэм’
Закон аб увядзенні еўра рэгулюе перыяд адначасовага абарачэння лата і еўра, а таксама парадак абмену валют і іншыя пытанні. У дакуменце ўстаноўлена, што Латвія пераходзіць на еўра з 1 студзеня 2014 года.
Прадугледжаны двухтыднёвы перыяд адначасовага выкарыстання латаў і еўра, калі наяўныя разлікі можна будзе рабіць у абедзвюх валютах, але рэшта будзе выдавацца ўжо толькі ў еўра. Таксама і банкаматы будуць выдаваць грошы толькі ў еўра.
Абменьваць латы на еўра без абмежаванняў у прыватных банках можна будзе на працягу шасці месяцаў, а ў Банку Латвіі — пастаянна.У месцах, дзе няма банкаўскіх філіялаў, абмен будзе ажыццяўляцца на пошце. На банкаўскіх рахунках грошы аўтаматычна будуць канвертаваны ў еўра.