У Ляхавіцкім раёне прадалі палац за $200 тыс.
+ дадалася галасаванка: ці варта прадаваць гістарычныя палацы прыватным уласнікам?
Сёлета гэта быў самы дарагі лот у Брэсцкай вобласці.
Палацава-паркавы комплекс «Савейкі», паводле дадзеных сайта Брэсцкага аблвыканкама, набылі на адкрытым аўкцыёне 12 лютага.
За два гады цана палаца знізілася ўдвая: у 2011 годзе старадаўні маёнтак прапаноўвалі за амаль 400 тысяч даляраў.
Помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ў вёсцы Савейкі быў сфармаваны ў канцы ХVIII — пачатку XIX стагоддзя. У свой час ён належаў Бенігсенам і Чапскім. Хто стаў новым гаспадаром сядзібы, пакуль не паведамляецца.
* * *
{POLL#4}
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула