БЕЛ Ł РУС

Чавэс вярнуўся ў Венесуэлу

18.02.2013 / 12:58

Венесуэльскі лідар Уга Чавэс пасля чарговай аперацыі па выдаленні ракавай пухліны вяртаецца з Кубы ў Венесуэлу. Паведамленне пра гэта з’явілася ў мікраблогу прэзідэнта ў Twitter.

«Мы зноў прыбылі на радзіму ў Венесуэлу. Дзякуй Богу, дзякуй любімаму народу. Лячэнне працягнецца тут», — гаворыцца ў паведамленні.

Заява Чавэса з’явілася праз тры дні пасля таго, як урад Венесуэлы апублікаваў яго першыя фатаграфіі пасля аперацыі.

58-гадовы венесуэльскі лідар 11 сьнежня 2012 г. адправіўся на Кубу для чарговай анкалагічнай аперацыі, ужо чацвёртай па ліку за апошнія паўтара года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула