БЕЛ Ł РУС

ЕС і ЗША пачнуць перамовы па стварэнні мегазоны свабоднага гандлю

18.02.2013 / 14:47

Паводле прэс-рэліза прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

ЕС і ЗША вырашылі пачаць перамовы па стварэнні трансатлантычнага гандлёвага і інвестыцыйнага партнёрства.
«Трансатлантычныя эканамічныя адносіны ўжо цяпер найбуйнейшыя ў свеце дасягаюць 1 трыльёна даляраў у гандлі таварамі і паслугамі. Мы зацікаўленыя, каб зрабіць гэтыя адносіны больш моцным правадніком нашага дабрабыту», — сказана ў заяве прэзідэнта ЗША Барака Абамы, старшыні Еўрапейскай Рады Хермана ван Рампэя і прэзідэнта Камісіі Жазэ Мануэла Барозу.

Бакі лічаць, што такое партнёрства можа павялічыць ВУП ЕС на 0,5% і ВУП ЗША на 0,4% да 2027 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула