А працэс Бядрыцкага ўсё доўжыцца
Працэс па справе былога начальніка сакратарыята савета рэспублікі нацыянальнага сходу Беларусі Глеба Бядрыцкага, які пачаўся мінулай восенню, знаходзіцца на стадыі судовага следства. Зараз апытваюць сведак.
Слуханні справы Бядрыцкага праходзяць у Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме.
Бядрыцкі, які быў затрыманы праваахоўнымі органамі ў канцы кастрычніка 2011 года, абвінавачваецца ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і ў злоўжывання службовым становішчам. Ён звяртаўся да прэзідэнта з хадайніцтвам аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, аднак паколькі справа перададзена ў суд, гэта азначае, што зварот не быў задаволены.
***
Глеб Бядрыцкі нарадзіўся 27 студзеня 1974 года ў Наваполацку Віцебскай вобласці. У 1996 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», у