Міністр абароны: Беларусь не адмовіцца ад прызыву
Беларусь не мае намеру адмаўляцца ад прызыўной арміі. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў міністр абароны Юрый Жадобін.
«Мы ніколі не адмовімся ад прызыўной арміі. Абараніць сваю дзяржаву можа толькі народ, а каб народ не стаў гарматным мясам, ён павінен быць гатовы да абароны сваёй зямлі»,
— заявіў міністр. Ён падкрэсліў, што Беларусь рыхтуецца толькі абараняць сваю зямлю, сваю незалежнасць і канстытуцыйны лад. «Мы ні да каго не маем тэрытарыяльных прэтэнзій», — сказаў міністр.
Ён растлумачыў, што і далей будзе практыкавацца змяшаны выгляд камплектавання арміі — прызыўной і кантрактнай.
Для гэтага ажыццяўляюцца прызывы на тэрміновую службу, навучанне ў ваенных навучальных установах, на ваенных кафедрах у ВНУ. Вядзецца планамерная праца з рэзервістамі. «Год ад года мы ўдасканальваем спосабы навучання, у сувязі з тым, што ўвесь час змяняюцца рэаліі, і трэба быць заўсёды гатовым да рэальнай абстаноўкі», — адзначыў Юрый Жадобін.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула