БЕЛ Ł РУС

Увага, музыкі! Бясплатны кліп на беларускамоўную песню

19.02.2013 / 14:50

ЮУ

«Арт-Сядзіба» распачынае конкурс «КЛІПзаМОВА»

Вы ствараеце беларускамоўную музыку і жадаеце зняць кліп? Але так, каб не патраціць усе грошы, якія ёсць у бюджэце гурту? Тады вам — сюды.

Грамадскае агенцтва «Арт-Сядзіба» і відэастудыя «Ideas» да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ў свеце 21 лютага, распачынаюць сумесны творчы конкурс «КЛІПзаМОВА» сярод гуртоў і выканаўцаў, якія спяваюць па-беларуску.

Як прыняць удзел?

Да 3 сакавіка дасылайце песню на беларускай мове з кароткім апісаннем гурту ці выканаўцы, спасылкамі на сайт ці сацыяльныя рэсурсы і кантактнымі звесткамі на скрыню artsiadziba@gmail.com альбо пакідайце ў падзеі.

Патрабаванні:

— прымаюцца толькі цалкам аўтарскія песні, выкананыя на беларускай мове;

— стыль песні не мае значэння;

— прымаецца толькі адна песня ад гурту ці выканаўцы;

— песня павінна быць студыйнай якасці і не болей за паўгода ад запісу ці рэлізу.

Што далей?

— у сакавіку з атрыманых прац будзе абрана 20 песень, сярод якіх у чатыры туры адбудзецца адкрытае галасаванне і будуць вызначаныя чатыры фіналісты;

— для чатырох фіналістаў відэастудыя «Ideas» здыме прэзентацыйныя ролікі, а грамадскае агенцтва «Арт Сядзіба» арганізуе вялікія інфармацыйныя матэрыялы з інтэрв’ю ў беларускіх СМІ;

— у красавіку адбудзецца фінальнае галасаванне з удзелам інтэрнэт аўдыторыі і экспертаў і вызначэнне пераможцы, якому відэастудыя «Ideas» бясплатна здыме кліп;

— у траўні грамадскае агенцтва «Арт Сядзіба» правядзе ў адным з клубаў Мінска канцэрт пераможцы з шырокай прэзентацыяй кліпу ў беларускіх СМІ.

Больш падрабязна пазнаёміцца з ранейшымі працамі відэастудыі «Ideas» можна тут і тут

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула