БЕЛ Ł РУС

СК: Крымінальнай справы на кіраўніцтва санаторыя «Беларусь» няма

19.02.2013 / 16:45

У Следчым камітэце Беларусі няма крымінальнай справы ў дачыненні да былога дырэктара санаторыя «Беларусь» у Сочы і двух яго намеснікаў.
Пра гэта БелаПАН заявілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.

Паведамленне аб тым, што былы дырэктар санаторыя «Беларусь» — прадпрыемства Кіраўніцтва справамі прэзідэнта — і два яго намеснікі некалькі тыдняў таму былі выкліканыя па працоўных справах у Мінск і назад не вярнуліся, а, магчыма, былі затрыманыя, з’явілася ў інтэрнэце 19 лютага.

У Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ заявілі, што не маюць інфармацыі па гэтай справе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула