БЕЛ Ł РУС

Пададзена заяўка на шэсце ў Дзень Волі

20.02.2013 / 13:54

Арганізатары святкавання Дня Волі падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне ў нядзелю, 24 сакавіка, вулічнай акцыі.

Збор запланаваны а 12-й гадзіне каля галоўнага ўваходу ў Батанічны сад. Шэсце плануецца правесці па праспекце Незалежнасці, вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор. Там а 14-й гадзіне пачнецца мітынг.

Заяўку падпісалі прадстаўнікі Партыі БНФ, руху «За свабоду», аргкамітэта па стварэніні Партыі БХД і Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Асноўнымі лозунгамі сёлетняга Дня Волі будуць «Абарона незалежнасці!» і «Свабода палітвязням!».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула