БЕЛ Ł РУС

Скабелка: Я не супраць Касціцына, я супраць яго учынку

20.02.2013 / 15:4

Адлічаны з хакейнай зборнай Андрэй Касціцын мог бы ўзмацніць каманду на алімпійскім кваліфікацыйным турніры ў Даніі,
заявіў галоўны трэнер каманды Андрэй Скабелка на пасяджэнні выканкама Федэрацыі хакея 20 лютага.
У той жа час Скабелка даў зразумець, што не шкадуе аб сваім рашэнні:
«Я не супраць нейкага чалавека, я супраць учынкаў, якія ён робіць. Андрэй — дастаткова малады, моцны хакеіст. Ён можа весці гэтую зборную мінімум гадоў сем. Усё залежыць ад таго, з якім пачуццём і настроем хакеіст прыязджае».

Касціцын быў адлічаны з каманды за некалькі дзён да вылету ў Данію «ў сувязі з няяўкай у прызначаны час на вучэбна-трэніровачны збор без уважлівых прычын». «Хакеіст знаходзіцца ўжо два дні ў Беларусі, аднак не растлумачыў прычыны сваёй няяўкі і не праінфармаваў трэнерскі штаб зборнай», — гаварылася ў паведамленні прэс-службы ФХРБ.

Беларуская зборная заняла ў сваёй адборачнай групе другое месца і не трапіла на Алімпіяду ў Сочы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула