БЕЛ Ł РУС

Пытанні ўдзелу ва «Усходнім партнёрстве» абмеркавалі з паслом Брытаніі

20.02.2013 / 17:16

Пытанні аб перспектывах рэалізацыі праграмы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства», а таксама ўдзеле Беларусі ў гэтай ініцыятыве абмеркаваў начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва беларускага МЗС Раман Раманоўскі з паслом Вялікабрытаніі Брусам Бакнелам.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, сустрэча прайшла ў Мінску 20 лютага па ініцыятыве брытанскага боку.

«Асаблівая ўвага была нададзена развіццю прагматычнага супрацоўніцтва па лініі шматбаковых платформ Усходняга партнёрства, у тым ліку ў эканамічнай сферы», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула