На чэмпіянаце свету па трэку ў Мінску разыграна палова ўзнагародаў
Дзевяць з 19 камплектаў узнагарод разыграна за першыя два дні чэмпіянату свету па велагонках на трэку, які праходзіць у Мінску.
21 лютага ў гіце на 500 м у жанчын першай была Вай Цзэ Лі з Ганконга. На другім месцы немка Мірыям Вельтэ, якая напярэдадні выйграла камандны спрынт, на трэцім — Рэбека Джэймс з Вялікабрытаніі.
У камандным спрынце ў мужчын залаты медаль у Германіі, сярэбраны — у Новай Зеландыі, бронзавы — у Францыі.
Мужчынскую індывідуальную гонку выйграў аўстраліец Майкл Хэпберн, на другой пазіцыі ірландзец Марцін Ірвайн, на трэцяй — швейцарац Штэфан Кюнг. Прадстаўнік Беларусі Ігнат Малей заняў апошняе
У
У жаночай каманднай гонцы пераследу медалі заваявалі Вялікабрытанія, Аўстралія і Канада. Беларускае трыа ў складзе Аксаны Папко, Алены Дылько і Вольгі Масюковіч было сёмым сярод дзесяці зборных.
Медальны залік:Аўстралія — 2 залатыя, 2 срэбныя, 2 бронзавыя; Германія — 2, 1, 1; Вялікабрытанія — 1, 1, 2; Ірландыя — 1, 1, 0; Францыя — 1, 0, 1; Ганконг, ЗША — па 1, 0, 0; Новая Зеландыя — 0, 2, 0; Аўстрыя, Кітай — па 0, 1, 0; Данія, Канада, Швейцарыя — па 0, 0, 1.
22 лютага на чэмпіянаце свету будзе разыграна тры камплекты ўзнагарод: у жаночым скрэтчы, мужчынскім кейрыне і мужчынскай гонцы па ачках.