БЕЛ Ł РУС

Навукоўцы: Камары хутка эвалюцыянуюць

22.02.2013 / 11:53

Найбольш вядомы рэпелентны састаў для адпужвання насякомых, што смокчуць кроў, больш не эфектыўны, паведамляе BBC.

Рэпелентны састаў на аснове дыэтылталуаміда ДЭТА доўгі час лічыўся эфектыўным сродкам ад камароў, аднак прынцып працы рэпелентаў да канца не быў вывучаны. Нядаўнія даследаванні навукоўцаў з Лонданскай школы гігіены і трапічнай медыцыны паказалі, што нясякомым проста не падабаецца пах сродку, але з часам яны выпрацоўваюць супраціўляльнасць да прэпарата.

Каб высветліць, чаму камары прыстасоўваюцца да рэпелентаў, даследчыкі прымацавалі электроды да антэнаў насякомых.

«Мы змаглі запісаць рэакцыю рэцэптараў на антэнах насякомых на ДЭТА і выявілі, што камары ўжо не такія адчувальныя да хімічных злучэнняў. Падчас першага ўздзеяння хімічнага рэчыва змяняецца іх нюхальных сістэма і іх здольнасць адчуваць пах ДЭТА, што робіць яго менш эфектыўным. Камары вельмі, вельмі хутка эвалюцыянуюць», — расказаў даследчык Джэймс Логан.

Дыэтылталуамід, аснова рэпелентнага саставу ДЭТА, уяўляе сабой хімічнае злучэнне N,N-дыэтыл-мета-талуамід і быў распрацаваны войскам ЗША ў 1946 годзе для абароны асабістага складу ў рэгіёнах з вялікай колькасцю насякомых. У ЗША зарэгістраваны для грамадзянскага выкарыстання ў 1957 годзе. На рынку ў складзе рэпелентаў

індывідуальнага выкарыстання ён прысутнічае з 1965 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула