БЕЛ Ł РУС

У маладзечанскім каледжы проста на лекцыях абакралі выкладчыцу

22.02.2013 / 15:23

Выкладчыца політэхнічнага каледжа вяла заняткі, на перапынку выйшла з кабінета, пакінуўшы там сваю сумку, а калі вярнулася, грошы і картку ўжо не знайшла.

Крадзеж адбыўся 21 лютага недзе з 9.30 да 9.45.

З кашалька жанчыны зніклі 30 даляраў, 220 тысяч рублёў і банкаўская картка.

Заведзеная крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула